July 09, 2026
Госцем чарговага эфіру праграмы «Гаворыць Смаленск» на радыё «Свабодны Смаленск» стаў адзін з прадстаўнікоў і фактычна арганізатараў беларускай дыяспары ва Украіне пасля 2020 (2022) гадоў, кіраўнік Дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» і грамадскай арганізацыі «Беларуская супольнасць Украіны» Аляксей Францкевіч.
Разам з вядоўцам праграмы Вадзімам Сідаравым яны абмеркавалі:
палітычную эміграцыю госця і іншых беларусаў ва Украіну, найперш у Львоў, пасля 2020 года, стварэнне там Беларускага крызіснага цэнтра, дапамогу беларускім эмігрантам, у тым ліку з боку польскага консульства;
адкрыццё ў 2021 годзе беларускай нядзельнай школы, правядзенне памятных нацыянальных гістарычных мерапрыемстваў беларусаў ва Украіне;
тое, як з 2022 года пачалася дапамога беларускім добраахвотнікам і сем'ям загінулых герояў;
тое, як ва Украіне называюць вуліцы імёнамі беларускіх герояў;
тое, што арганізацыя беларусаў Украіны ўваходзіць у Саюз нацыянальных арганізацый Украіны і ўзаемадзейнічае з дзяржаўнымі ўладамі краіны;
тое, што паводле апошняга перапісу насельніцтва ва Украіне пражывала каля 300 тысяч этнічных беларусаў, з іх каля 25 тысяч — на Чарнігаўшчыне, а таксама пра ахвяры сярод іх падчас расійскай агрэсіі 2022 года;
знікненне беларускіх арганізацый у 2022 годзе, адмову многіх украінскіх беларусаў ад беларускай ідэнтычнасці і стыхійныя расправы над беларусамі ў першыя дні вайны, а таксама неабходнасць пераламаць гэтую тэндэнцыю, дзеля чаго і была створана новая беларуская дыяспара Украіны;
двух беларусаў — Герояў Украіны;
вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;
стаўленне афіцыйнага Кіева да Беларусі і два падыходы ў гэтым пытанні;
ролю беларускіх добраахвотнікаў у выратаванні гонару беларускай нацыі ва Украіне;
узаемадзеянне беларускай дыяспары, у тым ліку з крымскататарскай і каўказскімі дыяспарамі, неабходнасць адзінства этнічных супольнасцяў Украіны і стварэння шырокага антыкаланіяльнага фронту, у тым ліку з удзелам паняволеных народаў Расіі;
неабходнасць узаемадзеяння беларускай дыяспары ва Украіне і смалянчукоў ва Украіне;
неабходнасць падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і ролю, якую яны адыгрываюць.
Пра ўсё гэта слухайце ў нашай перадачы.
Comments(0)