July 15, 2026
Госцем чарговага выпуску праграмы «Гаворыць Смаленск» на радыё «Свабодны Смаленск» стаў беларускі даследчык камп’ютарных гульняў, магістр сацыялогіі Аляксандр Ражкоў, таксама вядомы як блогер SMOŬŽ_BY.
Разам з вядоўцам праграмы Вадзімам Сідаравым яны абмеркавалі:
ролю камп’ютарных гульняў у сучаснай цывілізацыі;
тое, што капіталізацыя рынку камп’ютарных гульняў сёння складае 180 мільярдаў долараў і перавышае капіталізацыю рынку класічных медыя;
тое, што сёння ў камп’ютарныя гульні гуляюць 50–60% жыхароў ЕС і каля 40% жыхароў Беларусі;
данясенне да аўдыторыі ідэалагічных наратываў праз гульні на прыкладах ЗША і ІДІЛ;
выкарыстанне камп’ютарных гульняў расійскімі прапагандыстамі;
расійска-ўкраінскую камп’ютарна-гульнявую вайну і гульні як сферу пошуку нацыянальнай ідэнтычнасці;
становішча беларускіх камп’ютарных гульняў і іх даследчыкаў;
адрозненні паміж заходняй і постсавецкай метадалогіямі даследавання гульняў;
еўразійства і рускі хаасізм у расійскім гульнявым асяроддзі;
ці магчымае беларускае нацыянальна арыентаванае праваслаўе;
як магла б быць дасягнутая аўтакефалія Беларускай праваслаўнай царквы;
праваслаўную беларускую супольнасць у Варшаве.
Пра ўсё гэта слухайце ў нашай праграме.
Comments(0)