June 20, 2026
Госцем чарговай перадачы «Гаворыць Смаленск» на радыё «Свабодны Смаленск» стаў гісторык і блогер Алесь Белы.
У размове з вядучым перадачы Вадзімам Сідаравым ён распавёў пра праект альтэрнатыўнай сімволікі Беларусі, пасля чаго бакі абмеркавалі, якім мог бы быць рэгіяналізм у беларускай прасторы.
Падчас перадачы яе ўдзельнікі расказалі:
пра прапанову даследчыка геральдыкі Аляксея Шаланды стварыць герб з Пагоняй і львамі, выказаную на пачатку XXI стагоддзя ў часопісе «Спадчына»;
пра тое, што Беларусь з'яўляецца плёнам скрыжавання дзвюх традыцый — русінскай і літвінскай, а таксама прысутнасці асобнага палескага фактару;
пра стаўленне літоўскіх чытачоў да выкарыстання беларусамі Пагоні;
пра тое, што Пагоня і львы ў будучыні маглі б увасабляць саюз Рэспублікі Беларусь і Смаленскай Рэспублікі;
пра гістарычную легітымнасць сімволікі;
пра тое, што Пагоня прысутнічала на гербах большасці ваяводстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у тым ліку ўсходніх;
пра ўнікальнасць смаленскай сімволікі ў ВКЛ, пра льва як смаленскі выбар і адсутнасць такога выбару ў нашчадкаў русінаў Полацка і Віцебска;
пра адасабленне русінаў ад літвінаў, а таксама пра існаванне альтэрнатыўнага погляду на русінаў ВКЛ як на нашчадкаў балтаў-літоўцаў, рудыментам чаго можа быць прысутнасць мядзведзіцы ў сімволіцы Смаленскага княства;
пра гісторыю з'яўлення львоў як герба Фёдара Юр'евіча Смаленскага і яго біяграфію;
пра ідэю ўлічваць традыцыі і інтарэсы русінаў у Беларусі і праблематычнасць гэтага;
пра тое, як рэгіяналізм працуе на прыкладзе Маравіі ў Чэшскай Рэспубліцы;
пра тое, што смаленскі рэспубліканскі рух зыходзіць з кантынуітэту палітычнага існавання Смаленшчыны ад Смаленскага княства да Смаленскай вобласці;
пра чэшскія і швейцарскія прыклады ў дачыненні да Беларусі;
пра тое, што Алесь Белы выступае супраць палітычнай аўтаноміі, але за развіццё культурнай ідэнтычнасці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь;
пра карнуольцаў у Англіі як прыклад для неалітвінаў, паводле Белага, і пра арыентацыю на доўгатэрміновую працу без экспанентнага росту замест мадэлі нацыянальных рухаў паводле Міраслава Гроха;
пра сімпатыю Алеся Белага да смаленскага рэгіяналізму пры ўмове дасягнення кансэнсусу ў беларускай прасторы па пытаннях суіснавання розных яе частак.
Слухайце пра ўсё гэта ў нашай перадачы.
Comments(0)